| Плёнка |
[May. 22nd, 2008/05:51 pm] |
Вось мы гулялі і знайшлі наркаманаў-волатаў. Ах Варшава, мая ты сталіца, як гаварыцца...
 |
|
|
| Flickr |
[May. 22nd, 2008/08:45 am] |
This is a test post from , a fancy photo sharing thing. |
|
|
| (no subject) |
[Apr. 12th, 2008/04:33 pm] |
Гэта багіня. Я умір. |
|
|
| Мая мэнтальнасьць!!! |
[Mar. 9th, 2008/08:58 pm] |
| [ | месца |
| | Warsaw | ] |
| [ | тараканы |
| | calm | ] |
| [ | гукі |
| | Kraftwerk | ] | Ай! Нас зноўку папуталі з геямі і аблілі півам. У момант, калі піва лілося на валасы і зацякала ў рукавы, мне падумалася, што як бы трэба неяк адрэагаваць. Ну там узьняцца, матам рускім варшаўскіх ультранатуральных гопнікаў абкласьці, бутэльку гэтую на кулістую чарапушку апусьціць з размаху, а розачкай махаць перад сабой і крычаць - "Щабляпарежувсехнахуй!!!". Але інстынкт самазахаваньня выратаваў мяне ад такіх ня годных інтэлегентнага чалавека ўчынкаў. Мы даехалі да дому мокрыя і з зубамі, і ляглі спаць. |
|
|
| Ы |
[Mar. 7th, 2008/11:53 pm] |
| [ | гукі |
| | Ghostland Observatory | ] | Мы дэпрэсыўныя шызафрэнікі. Сьпавядаемся адзін адному, тулімся, мітусімся і капашымся, бегаем па коле, хто хутчэй. Стараемся быць у тэме, знайсьці фічу, быць сабой, быць першымі, ня зьесьці сябе, прашарыцца, адасобіцца, быць разам з любімымі, быць любімымі. Будзем працаваць над сабой, будзем добра харчавацца, будзем здаровымі, бо палюбому хворыя. Нам патрэбныя парады, як правільна жыць, як быць у згодзе з сабой, быць актыўнымі, усьміхацца па жыцьці цьвёрда крочачы да амерыканскай мары, не губляючы не хвілінкі. Нам трэба бы быць незалежнымі, зь цьвярозым розумам і сваім бы поглядам. Хацелася б быць пасьлядоўным, рацыянальным і крэатыўным, арыгінальным і нефармальным. Модным і індывідуальным быць бы. Усё зрабіць бы на ўсё забіць бы. |
|
|
| ай монстэр |
[Jan. 28th, 2008/12:46 am] |
Людзі, вы мяне забіваеце. Навошта біцца ў зачыненыя дзьверы галавой, яны не адчыняцца! Пашкадуйце свае прыгожыя лобікі.)))) |
|
|
| Рытуалізацыя і што далей будзе |
[Jan. 26th, 2008/06:57 pm] |
| [ | гукі |
| | Michael Karoli & Polly Eltes | ] | Маё жыцьцё можна найхутчэй акрэсьліць такім тэрмінам, як рытуалізацыя. Гэта такі сродак прыстасаваньня ў грамадзтве, калі ты нібы нармальны чалавек, робіш тое, што і іншыя, тока ўнутры ты распіздзяй і адзінае што табе трэба, гэта каб ад цябе хутчэй ад'ябаліся. Мэты ў такіх людзей не выпрацаваныя, яны мала могуць сказаць пра свае пляны на будучыню, зьяўляюцца безыдэйнымі калечамі, трапкамі, унылымі гаўнюкамі. І як па мне, дык гэта самая небясьпечная форма, бо сама ў сабе супярэчная. Калі ў чалавека няма мэтаў і ён клаў на ўсё, то ён прынамсі жыве ў згодзе з сабой, ці там думае, што ён рацыянальная істота. Калі ёсьць мэты, а сродкі не папулярныя, то ў такіх таксама праблем не павінна быць з успрыманьнем сваёй асобы. Ужо не кажу пра канфармістаў, якія, па ідэі, шмат думаць не павінны пра такія рэчы. Вось, так што альбо канфармістам, альбо маргіналам! |
|
|
| Ісус нарадзіўся сёньня! |
[Jan. 7th, 2008/03:14 am] |
| [ | Tags | | | соплі | ] |
| [ | месца |
| | Wawa | ] |
| [ | тараканы |
| | сьвяточны | ] |
| [ | гукі |
| | Mod | ] |
За мінулы год нічога ня зроблена, нічога ня ўбачана, разграбаньне праблемаў з пазамінулага парадзіла новыя праблемы, якія прыйдзецца разграбаць у 2008ым. А сёньня, паміж іншым, у нас Каляды, і нічога, што ніхто тут пра гэта ня ведае і ніхто ня ўзгадвае, я ўсё адно сьвяткую і нават атрымаў падарунак. У Варшаве выпаў сьнег і на вуліцы сьветла, хоць і ноч. Усё будзе заябісь, я адчуваю. |
|
|
| Жизнь жоще |
[Dec. 14th, 2007/10:14 pm] |
|
Баліць сьпіна пасьля пого. Крыва сядаю ў транспарце, усе глядзяць, які я дзівак. Гэтыя людзі мне не патрэбныя. Нормы не інтэрналізаваныя, мэты не выпрацаваныя. Я сьвядомы сваёй шызы. Сьню копію дня што дня. Сьню, нібы я завадны певень, які савакупляецца з грэцкімі арэхамі. Што б гэта ўсё значыла... |
|
|
| Рэвэрс, рэвэрс |
[Nov. 25th, 2007/12:03 pm] |
|
Па-мойму, то бок, я нават па сабе гэта заўважаю, нікому ўжо не хочацца ўлазіць у шкуру змагароў, ужо неяк няёмка казаць, што ты супраць Лукашэнкі, бо за столькі год ня толькі Лукашэнка абрыд, але й змагары супраць яго. Ды й не сучасна гэта зусім, у Польшчы 20 год таму такія былі і не сароміліся свайго "змагарства", бо яно было аб'ектыўна крутое. Дзе камунізм перамаглі на той час? А калі з пад іх пяра, ці там ад іх песень пачнецца скон камуны, ну крута! А што застаецца беларусам? Прыйсьці апошнімі на фінальную рысу, а калі толькі так, то й бегчы ня хочацца. Магчыма, калі мы пастаім на месцы яшчэ колькі год, то й ня трэба будзе бегчы? Нас дагоняць з-заду і мы зробім выгляд, што мы першыя. Мы й так такія антыглябальныя, што можна пазайздросьціць. Такія касмапаліты, што усяму сьвету яшчэ да нас далёка... |
|
|
| Зараз уябу! |
[Nov. 21st, 2007/07:08 pm] |
| [ | тараканы |
| | хуёвенькі | ] |
| [ | гукі |
| | Arcade fire | ] | Ну што ж. Закінуцца коксам ня выйшла, але памыць посуд у тых жа затраханых клюбах у мяне атрымалася. Я бы нават сказаў, някепска мыю. Нармальна разьліваю і адкаркоўваю. Зграбным рухам адкручваю кранікі. Шпарка лічу грошы і выдаю рэшту, хоць часам і дыху зьверху магу сунуць, але кліенты рады, а як казалі за прусамі:"Nasz klient - nasz pan". Венц стараюся. Гэты месяц яшчэ ня скончыўся, але я адчуваю па сваіх кішэнях і страўніку, што ён падыходзіць да канцу. Хутка 2008ы. Бля, бля, бля. Дзень ата дня не легче. Заўтра рэферат. Трэба чырванець за сваю дагэтуль па-распіздзяйству нявывучаную нармальна польскую, заўтра гэты маленькі непрыгожы саплівы чалавечак будзе бегаць з крэйдай у жоўценькай пробачцы і дзівіцца, як гэта мы не разумеем сэнсу энтропіі, заўтра новы вечар, калі трэба класьціся ў 22:00, каб у 8 раніцы ў суботу сказаць: "Guten Morgen zusammen!" <kl! Vzyt ec` nen pfz,kj! Z [fxe lfvjq! {fxe cgfwm! {fxe t,fwwj! |
|
|
| Нашыя пляны |
[Nov. 3rd, 2007/10:42 am] |
Атрымалі сцёпку, і ў той час, калі каталікі хадзілі прыбіраць могілкі і паліць сьвечкі, мы два дні пілі розную срань. Ну трэба ж часам і выпіць, тым больш, што ў бліжэйшыя некалькі месяцаў, невядома калі зьявіцца яшчэ магчымасьць. Вырашылі пасьля перайсьці на сур'ёзныя наркотыкі, такая думка наведвала нас і даўно, але апошнім часам наведвае ўсё часьцей - пыласосіць люстэркі стабаксавымі купюрамі ў затраханых клюбах. Але гэта канешне пасьля і паралельна з дарагімі моцнаалкагольнымі напоямі. |
|
|
| Пэрфэкцыянізм трэба лячыць... |
[Oct. 18th, 2007/05:22 pm] |
| [ | тараканы |
| | бесіць усё | ] |
| [ | гукі |
| | Bowie | ] | Можна наябваць сябе колькі хочаш, але калі хвароба ёсьць, то яна ёсьць. Каб я пісаў усё што думаю, атрымалася б хуйня. Каб я думаў тое, што пішу, трэба было б прызнаць, што я ідыёт. Сёньня я псыхаваў. Паламаў пазногаць на назе - на шкарпэтцы крывавае пятно. Маленькае, але калі псыхуеш, то маленькае раздражняе яшчэ больш, чым калі б пальцу наогул ня стала. Я сябе калі-небудзь зьем, або стану амёбай. А памром усе. |
|
|
| 10.10.07 |
[Oct. 11th, 2007/05:51 pm] |
|
Учора быў выдатны дзень, таму напісаць пра яго я ў стане толькі сёньня, тым больш, што толькі сёньня я да канца зразумеў, на колькі ён быў выдатны. Па-першае, у майго брата нарадзілася дачка, а значыць я стаў дзядзям! Па-другое, у гэты дзень Radiohead выпусьцілі новы альбом, і гэта падзея важная для ўсіх, паміж іншым. Твар музычнай індустрыі зьменіцца ў хуткім часе да непазнавальнасьці. Ды й музыка добрая! А па-трэцяе, я быў на Серебряной Свадьбе, і гэта быў кач, вось што я вам скажу! |
|
|
| Пагрызьлі ланцугі |
[Sep. 29th, 2007/11:42 pm] |
Нібы пачалася восень, патыхнула туманом і зашалясьцела пад нагамі. Вырашылі, што ў такі час проста немагчыма заставацца ў сваіх норках. Трэба йсьці куды небудзь адсюль, туды дзе можна падняць голаву й пабачыць неба, паглядзець наперад, назад і ў бакі - і не пабачыць сьценаў. Мы выправіліся ў лес. Для гэтага трэба даць хабарчык цывілізацыі. Грошай было няшмат, і на білеты да Мазураў нам бы не хапіла. Мы купілі білеты туды й назад да Кабылкі. Назва нам падалася адпаведнай нашай мэце. Усё ж такі кабылка гэта не аўтамабіль. Але мы памыляліся. Пра лес ў кабылцы ня ведалі нічога. Мясцовыя жыхары перапытвалі незразумелае слова. Толькі бабулькі й дзядулькі памяталі, як лес выглядае, малодшае пакаленьне бачыла яго толькі на карцінках і па тэлевізары. Лесу там не было. Трэба было рваць з гэтага сумнага месца. Па дарозе ў Кабылку з вакна цягніка былі бачныя дрэвы, але мы пачалі сумнявацца ў тым, што яны былі сапраўдныя. Усё ж такі вырашылі праверыць і вярнуліся на прыпынак назад. Тут лес ведалі і пэўна ім жылі, барадатыя грыбнікі скіравалі нас адразу з вакзала ў правільным кірунку. Канешне енкі машын хуткай дапамогі былі чутныя і там, але нас задавальняла хаця б тое, што які-неякі лес тут быў. Пасьля паўгадзіны няўдалых спробаў нам удалося распаліць вогнішча. |
|
|
| (no subject) |
[Sep. 10th, 2007/09:14 pm] |
Атрымаў катарсіс, якога даўно не атрымліваў ад прагляду фільму. Сусед Лукаш коса глядзеў на мяне мурзатага і ў саплях. Мы так і не знайшлі агульнай зь ім мовы. Я вось думаю у чым прычына. Або маёй польскай не хапае, каб скласьці ў палякаў пра сябе добрае уражаньне, або мы проста не сайшліся як людзі. Ён жа ня любіць Расею, а я адкульсьці адтуль, з усходу... |
|
|
| (no subject) |
[Sep. 3rd, 2007/04:03 pm] |
Самая незамяняльная функцыя цыгырэты - гэта функцыя сацыялізацыяная. Усе астатнія, я замяніў, па майму меркаваньню, карыснымі звычкамі і рэчмі. Гэтую функцыю замяніць нечым цяжка. Як яшчэ завесьці размову з аднакурсьнікамі, як не стрэльнуць у іх цыгарэтку? Стаім, пускаем дым. Вось што нас яднае! Роварчык прыдаецца. Праз тое, што Пані прэзыдэнт Варшавы разьвярнула будоўлю века на мосьце Панятоўскага, там вечныя коркі. Прыемна мінаць аўтобусы набітыя людзьмі і нэрвовых кіроўцаў аўто. Да універа ад дома паўгадзіны шчасьця. |
|
|
| Letający holender |
[Aug. 31st, 2007/10:53 pm] |
Нарэшце купіў галяндца! З Высокай рамай! І нічога, што педалі пракручваюцца, калі хуткасьць зьмяняеш, нічога, што тармазны шлях метраў 6. Усё адно, я яго буду любіць! Абавязкова выкладу фотку. Не магу дачакацца заўтрашняга дню, бо заўтра я паеду на ім да Варшавы. |
|
|
| Chapter #2 |
[Aug. 25th, 2007/06:04 pm] |
| [ | месца |
| | Warsaw | ] |
| [ | гукі |
| | Interpol | ] | Мы зноў тута. Мяне раздражняе чалавечая парадаксальная натура. Калі ведаеш праблему, ведаеш, чаму яна зьяўляецца, а значыць і ведаеш як яе вырашыць, але ня робіш гэтага. І такое на ўсіх узроўнях грамадзкага жыцьця. Ува мне кажуць перажыткі саўковай ментальнасьці, мне не стае кантролю, а я тлумачу гэта хваробай усіх іншых, негатыўнымі рысамі бюракратыі, аб'ектыўнымі прычынамі і акалічнасьцямі. Будзем лічыць што мне тут крута. Дамовімся так. |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|